«Босиком по Красной площади» (рассказ). Часть 1

raskaz-krasnaya-ploschadЕщё один из «марафонских» рассказов«Босиком по Красной площади» (по просьбам желающих прочесть). Публикую сначала на белорусском языке (как писала). Ниже – с переводом на русский язык. Сегодня – часть 1. И традиционный вопрос к читателям: что, по-вашему, будет происходить дальше? Как бы вы дописали рассказ?

Басанож па Чырвонай плошчы

Ці даводзілася каму прайсціся басанож па Чырвонай плошчы?

– Гэта дурасць, – пэўна, абурыцеся вы. – Ды і немагчыма такое!

– Калі інакш нельга, яшчэ як магчыма! – адкажу я. Таму што асабіста заўважана ў такім учынку.

Было гэта, праўда, яшчэ за савецкім часам. Наша сям’я з трох чалавек (мама, я і малодшая сястра) жыла тады ў Сібіры, пад Нефцеюганскам. У той год мы сабраліся летам з’ездзіць дамоў, у Беларусь. Разам з намі вырашылі ехаць і маміна сястра з мужам.

Каб чытачы мелі нейкае ўяўленне пра ўсіх нас, варта, думаю, расказаць патрохі пра кожнага.

Маму завуць Марыя. На той час яна каля дзесяці гадоў была ўдавой: прысвяціла ўсю сябе нам з сястрой. Дарэчы, і за свет выправілася, каб зарабіць грошай, якіх хранічна не хапала. Маленькага росціку, стройная, спраўная, прыгожая з твару беларусачка гадоў трыццаці пяці, якая заўсёды сачыла за сваёй знешнасцю і лічыла за лепшае купіць адзін-два прыгожых, дарагіх і модных нарады замест мноства танных.

Сястры мінула гадоў дзесяць. Танюша таксама любіла і ўмела апранацца прыгожа і не цуралася патрабаваць тое, што ёй прыглянецца на магазіннай паліцы. Халерык па натуры, сястра вылучалася няўрымслівасцю і непасрэднасцю.

Я ж была якраз таго самага няскладнага ўзросту, калі рукі і ногі хутка вырастаюць доўгімі і ты не ведаеш, як з імі ўпраўляцца, тулава таксама выцягваецца, але яго акругласці толькі-толькі намячаюцца. Даволі сарамлівае і няўпэўненае ў сабе дзяўчо-падлетак. У мяне было шмат жаданняў, але я ніколі іх не агучвала – шкадавала маму, якая цяжка працавала. Таму нават вопратку насіла на яе выбар.

Цёцю Галю я ахарактарызавала б як статную паненку гадоў трыццаці двух, сярэдняга ўзросту і прыемнай паўнаты, якой таксама падабалася апранацца дорага, модна, ярка і бачыць каля сябе з іголачкі апранутага мужа. Тым больш, што дзяцей на той час у іх з дзядзям Сашам яшчэ не было, а грошай хапала.

Вось такой вясёлай, дружнай і разнашэрснай кампаніяй адным з летніх дзянькоў мы адправіліся ў Беларусь.

Дарога прадбачылася доўгая, нас чакалі прыпынкі ў Цюмені, Маскве і Баранавічах. На кожным было па некалькі гадзін вольнага часу, пакуль чакалі цягнікоў, на якія трэба было перасядаць. Кожны прыпынак да гэтага часу нечым запомніўся.

У Цюмені, напрыклад, купілі на базары вялізную дыню. Ніхто з нас дагэтусь яе не еў. А тут, бачым, усе бяруць – ну, і мы вырашылі пакаштаваць заморскае дзіва. Выбралі ў мужчыны каўказкай нацыянальнасці авальны жаўтавата-шэры шурпаты плод і накіраваліся на вакзал. Да цягніка часу заставалася няшмат, але хапала, каб паласавацца дыняй.

Гэта цяпер нас ужо нічым не здзівіць: ананасы, дыні ды бананы ямо не радзей за яблыкі, смакавалі і рамбутаны з дурыянамі. А тады дыню купіць – купілі, а як есці – не папыталі. Парэзалі на кавалкі, як атрымалася, і кожны загадаў жаданне: кажуць жа, калі нешта ўпершыню есці збіраешся, яно павінна здзейсніцца. Дык вось, загадалі… укусілі… і скрывіліся.

Па праўдзе сказаць, і сёння не магу даўмецца: чаму ніводнаму з нас пяцярых не спадабалася мякаць, якая цяпер прыводзіць мяне ў поўнае захапленне? Факт у тым, што нарэзаныя кавалкі разам з непарэзанай часткай дыні мы выкінулі ў сметніцу каля вакзальнага будынку. Шмат часу мінула, а мне і сёння шкада тае дыні.

Прыпынак у Баранавічах запомніўся тым, што дзве гадзіны, пакуль мы чакалі другога цягніка, цягнуліся як дваццаць. Да дому ехаць заставалася ўсяго нічога, карцела хутчэй убачыць дарагія сэрцу вулачкі і твары родных. А тут прыйшлося столькі чакаць! Менавіта тады я зразумела, што такое настальгія па радзіме, і адчула яе да шчымливага суму ў сэрцы.

Але найбольшыя ўражанні засталіся ад прыпынку ў Маскве. Паміж цягнікамі часу было гадін восем.  І ўся наша кампанія накіравалася ў цэнтр. Зайшлі ў музей, які трапіў па дарозе, паглядзелі на помнікі і фантаны, наеліся пламбіру з вялікіх стаканаў (таксама было дзівам для савецкіх правінцыялаў). І не настолькі стаміліся, наколькі мама, цётка Галя ды я да крывавых мазоляў нацёрлі басаножкамі ногі. Мы ледзь ішлі.

Паспрабавалі сунуцца са сваёй бядой у бліжэйшыя крамы. З больш-менш прыстойнага абутку, які спрабавалі насунуць на змучаныя ногі, не знайшлося ніводнай пары, якая б дала магчымасць уздыхнуць з палёгкай і пашпацыраваць далей. Тады вырашылі зайсці ў ГУМ, які (наколькі мне цяпер помніцца) размяшчаецца непадалёк ад Чырвонай плошчы. Не згадаю ўжо, каму прыйшла ў галаву ідэя-фікс – купіць дамашнія тапачкі, але яна спадабалася і тут жа была адобрана ўсімі.

Такога вялізнага магазіна мы з сястрой яшчэ не бачылі: аддзелы, аддзелы, пасля нейкія пераходы, лесвіцы і зноў аддзелы, у якіх чаго толькі не было! Памятаю, мяне ўразіў і заваражыў агромністы дах-купал ці то са шкла, ці то з пластыка. Мая і сястрына галовы круціліся, быццам на шарнірах, і мама старанна сачыла, каб мы не згубіліся: быў такі сумны вопыт у сям’і – два гады назад згубіўся ў кіеўскім метро наш стрыечны брат Юрка.

Не магу не расказаць пра гэты выпадак, калі ўжо згадала. Тым больш, з савецкіх часоў я не памятаю, каб мы калі яшчэ выпраўляліся ў госці вялізнымі кампаніямі. Цяпер калі і едзем мы ці да нас у госці, дык адін-два, ну, няхай сабе тры чалавекі. А тады ці то час іншы быў, ці то нашы бацькі – маладыя, камунікабельныя, але ездзілі па колу Беларусь – Расія – Украіна цэлымі сем’ямі, бывала, і не па адной. І як было весела!

Адпачыць у Адэсе, а пасля – пагасціць у Кіеў да цёткі адправіліся цётка Галя з дзядзькам Сашам, мая хрышчоная з мужам і дзецьмі ды мама выправіла нас з сястрой.

У Адэсе тыдзень ці два мы гулялі, купаліся ў лімане і на моры, плавалі на параходзе, хадзілі на экскурсіі. Дарослыя вёдрамі куплялі вінаград, персікі і абрыкосы, якія тады каштавалі нішчымныя капейкі, – напаўнялі нашы дзіцячыя арганізмы карыснымі вітамінамі.

Пазней да нашай суполкі далучылася яшчэ радня. У выніку, калі мы выпаўзлі з Жулянаў на прагулку па Кіеву, нас налічвалася шасцёра дарослых і пяцёра дзяцей, з якіх я была – старэйшая, астатнія – адно за другога на год-два малодшыя, і Юрка завяршаў шэраг.

Вялікі горад – не правінцыя, дзе дамоў, вуліц і людзей раз-два і аблічыўся. Кіеўская цётачка (дарэчы, яшчэ тая гумарыстка!) паўсюль, куды б ні накіроўваліся, пералічвала нас па галавах. Узбіраемся мы, напрыклад, у тралейбус, яна сваім шырокім целам і ўладным жэстам рукі адсуне ад дзвярэй асабліва заўзятых ды шустрых чужакоў і скамандуе:

– Мае, заходзь!

Мы, дарослыя і дзеці, стройным ланцужком і пацягнемся ўнутр транспартнага сродку. А цётачка пільна сочыць, каб хто чужы не “зацясаўся”, і ўслых лічыць:

– Адзін, два, тры… пяць… адзінаццаць.

Са словам “адзінаццаць”, маючы на ўвазе сябе, яна ўваходзіць следам.

І трэба ж такому здарыцца, што, калі прыйшла чарга садзіцца ў цягнік метро, кіеўская цётачка не далічылася дзясятае галавы – свайго сына Юркі!

Мы ўсе павыскаквалі з вагона. Самаму спакойнаму дзядзьку-беларусу даручылі пільнаваць дзяцей, а астатнія дарослыя рассыпаліся ў пошуках прапажы. Праз паўгадзіны дарослыя дамовіліся сысціся на гэтым жа месцы. Але кіеўскія міліцыянеры прыстараліся шпарчэй: праз колькі часу пад скляпеннем метро раздаўся дыктарскі голас. Ён абвяшчаў, што ў пакоі міліцы знаходзіцца хлопчык пяці гадоў, які назваўся Юркам, і прыкметы яго дакладна супадалі з прыкметамі нашага Юрася.

Дык вось, памятаючы гэты выпадак і дзіўную здольнасць дзяцей і падлеткаў губляцца ў шумных людных месцах, у маскоўскім універсаме мама старалася не спускаць з мяне і сястры вачэй.

(Працяг расказа «Басанож па Чырвонай плошчы» – ТУТ)

Также можно почитать рассказы:

Босиком по Красной площади

raskaz-moskvaПриходилось ли кому-нибудь пройтись босиком по Красной площади?

– Это глупость, – наверное, возмутитесь вы. – Да и невозможно такое!

– Если иначе нельзя, еще как возможно! – отвечу я. Потому что лично замечена в таком поступке.

Было это, правда, еще в советское время. Наша семья из трех человек (мама, я и младшая сестра) жила тогда в Сибири, под Нефтеюганском. В тот год мы собрались летом съездить домой, в Беларусь. Вместе с нами решили ехать и мамина сестра с мужем.

Чтобы читатели имели какое-то представление о всех нас, стоит, думаю, рассказать понемногу о каждом.

Маму зовут Мария. На то время она около десяти лет была вдовой: посвятила всю себя нам с сестрой. Кстати, и так далеко отправилась, чтобы заработать денег, которых хронически не хватало. Маленького Ростика, стройная, ладная, красивая с лица белорусочка лет тридцати пяти, которая всегда следила за своей внешностью и предпочитала купить один-два красивых, дорогих и модных нарядов вместо множества дешевых.

Сестре исполнилось лет десять. Танюша тоже любила и умела одеваться красиво и не боялась требовать то, что ей приглянется на магазинной полке. Холерик по натуре, сестра выделялась неугомонность и непосредственностью.

Я же была как раз того самого нескладного возраста, когда руки и ноги быстро вырастают длинными и ты не знаешь, как с ними управляться, туловище также вытягивается, но его округлости только-только намечаются. Довольно застенчивая и неуверенная в себе девочка-подросток. У меня было много желаний, но я никогда их не озвучивала – жалела маму, которая тяжело работала. Потому даже одежду носила на ее выбор.

Тетю Галю я охарактеризовала бы как стройную барышню лет тридцати двух, среднего возраста и приятной полноты, которой тоже нравилось одеваться дорого, модно, ярко и видеть возле себя с иголочки одетого мужа. Тем более, что детей на то время у них с дядей Сашей еще не было, а денег хватало. Вот такой веселой, дружной и разношерстной компанией одним из летних деньков мы отправились в Беларусь.

Дарога предстояла долгая, нас ждали остановки в Тюмени, Москве и Барановичах. На каждой было по несколько часов свободного времени, пока ждали поездов, на которые нужно было пересесть. Каждая остановка до сих пор чем-то запомнилась.

В Тюмени, например, купили на базаре огромную дыню. Никто из нас до этого её не ел. А тут, видим, все берут – ну, и мы решили попробовать заморское чудо. Выбрали у мужчины кавказской национальности овальный желтовато-серый шершавый плод и направились на вокзал. До прибытия поезда времени оставалось немного, но хватало, чтобы полакомиться дыней.

Это сейчас нас уже ничем не удивить: ананасы, дыни и бананы едим не реже яблок, пробовали и рамбутан с дурианом. А тогда дыню купить – купили, а как есть – не спросили. Порезали на куски, как получилось, и каждый загадал желание: говорят же, если что-то впервые есть собираешься, оно должно сбыться. Так вот: загадали… укусили… и скривились.

По правде сказать, и сегодня не могу понять: почему ни одному из нас пятерых не понравилось мякоть, которая сейчас приводит меня в полный восторг? Факт в том, что нарезанные куски вместе с ненарезанной частью дыни мы выбросили в урну возле вокзального здания. Много времени прошло, а мне и сегодня жаль той дыни.

Остановка в Барановичах запомнилась тем, что два часа, пока мы ждали второго поезда, тянулись как двадцать. Домой ехать оставалось всего ничего, не терпелось увидеть дорогие сердцу улочки и лица родных. А тут пришлось столько ждать! Именно тогда я поняла, что такое ностальгия по родине, и почувствовала ее до щемящей грусти в сердце.

Но самые сильные впечатления остались от остановки в Москве. Между поездами времени было часов восемь. И вся наша компания направилась в центр. Зашли в музей, который увидели по дороге, посмотрели на памятники и фонтаны, наелись пломбира из больших стаканов (также было удивительно для советских провинциалов). И не настолько устали, насколько мама, тетя Галя и я до кровавых мозолей натерли босоножками ноги. Мы едва шли.

Попробовали сунуться со своей бедой в ближайшие магазины. Из более-менее приличной обуви, которую пытались натянуть на измученные ноги, не нашлось ни одной пары, которая бы дала возможность вздохнуть с облегчением и отправляться далее. Тогда решили зайти в ГУМ, который (насколько мне сейчас помнится) располагается неподалеку от Красной площади. Не припомню уже, кому пришла в голову идея-фикс – купить домашние тапочки, но она понравилась и тут же была одобрена всеми.

Такого огромного магазина мы с сестрой еще не видели: отделы, отделы, потом какие-то переходы, лестницы и снова отделы, в которых чего только не было! Помню, меня поразила и заворожила огромная крыша-купол то ли из стекла, то ли из пластика. Наши с сестрой головы крутились, словно на шарнирах, и мама тщательно следила, чтобы мы не потерялись: был такой печальный опыт в семье – два года назад потерялся в киевском метро наш двоюродный брат Юрка.

Не могу не рассказать об этом случае, коль уж упомянула. Тем более, с советского времени я не помню, чтобы мы когда-нибудь еще отправлялись в гости огромными компаниями. Теперь если и едем мы или к нам в гости, то один-два, ну, пусть три человека. А тогда то ли время другое было, то ли наши родители – молодые, коммуникабельные, но ездили по кругу Беларусь – Россия – Украина целыми семьями, бывало, и не по одной. И как было весело!

Отдохнуть в Одессе, а потом – погостить в Киев к тетке отправились тетя Галя с дядей Сашей, моя крестная с мужем и детьми, также мама отправила нас с сестрой.

В Одессе неделю или две мы играли, купались в лимане и на море, плавали на пароходе, ходили на экскурсии. Взрослые ведрами покупали виноград, персики и абрикосы, которые тогда стоили сущие копейки, – наполняли наши детские организмы полезными витаминами.

Позже к нашей группе присоединилась еще родня. В итоге, когда мы выползли из Жулян на прогулку по Киеву, нас насчитывалось шестеро взрослых и пятеро детей, из которых я была – старшая, остальные – один за другим на год-два младше, и Юрка завершал ряд.

Большой город – не провинция, где домов, улиц и людей раз-два и обчелся. Киевская тетушка (кстати, еще та юмористка!) везде, куда бы ни направлялись, пересчитывала нас по головам. Взбираемся мы, например, в троллейбус, она своим широким телом и властным жестом руки отодвинет от двери особо ретивых и шустрых чужаков и скомандует:

– Мои, заходи!

Мы, взрослые и дети, стройной цепочкой и потянемся внутрь транспортного средства. А тетушка пристально следит, чтобы кто чужой не «затесался», и вслух считает:

– Один, два, три… пять… одиннадцать.

Со словом «одиннадцать», имея в виду себя, она входит следом.

И надо же такому случиться, что, когда пришел черед садиться в поезд метро, киевская тетушка не досчиталась десятой головы – своего сына Юрия! Мы все выскочили из вагона. Самому спокойному дяде-белорусу поручили стеречь детей, а остальные взрослые рассыпались в поисках пропажи. Через полчаса взрослые договорились сойтись на этом же месте. Но киевские милиционеры расстарались быстрее: через какое-то время под сводом метро раздался дикторский голос. Он оповещал, что в комнате милиции находится мальчик пяти лет, который назвался Юрой, и приметы его точно совпадали с признаками нашего Юрки.

Так вот, помня этот случай и удивительную способность детей и подростков теряться в шумных людных местах, в московском универсаме мама старалась не спускать с меня и сестры глаз.

(Продолжение рассказа «Босиком по Красной площади» –  ЗДЕСЬ)

Также предлагаю почитать рассказы:

Приятного чтения!

Tags:

18 comments

  1. Светочка, а что такое Жулян?
    Тапочки в ГУМе не купили, а стёртые ноги болели так, что было лучше идти босиком, чем в босоножках.

  2. Кому- как, а у меня этот рассказ вызвал ностальгию до слез по советскому времени. Это то время, когда беспрепятственно передвигались по всей территории Советского Союза, бронировали места на железнодорожные билеты за 45 суток- я помню это отчетливо, и, будучи детьми, вычеркивали дни в календаре до отпуска. А они так долго тянулись, эти дни до отпуска, и радовались за тех и вместе с теми, кто в отпуск отбывал раньше. Потому что жили в маленьком поселке » без удобств», и все рвались в отпуск. И детство классное. Благодарю, сестренка, за нахлынувшие воспоминания! » Боже, как давно это было! Помнит только мутной реки вода!» И песня эта тоже родом из почти детства.

  3. Любопытно, что было дальше…
    И так интересно читать такую автобиографическую историю! Жду продолжения. 😉

  4. Много раз я бывала на Красной площади, но ни разу даже в голову не пришла мысль пройтись по камням этой площади босиком.
    Рассказ очень интересный. Хочу узнать продолжение Ваших приключений.

  5. Интересный рассказ, Светлана.В детстве тоже часто ездили к бабушке через Москву, приходилось с одного вокзала на другой переезжать. Семья большая: мама, папа, нас пятеро, все разного возраста. Приключений достаточно было.
    Иду дальше читать рассказ.

  6. С огромным интересом прочла историю, спасибо, люблю читать подобные рассказы из жизни. Советского союза я уже не застала, да и в России, а тем более в Москве, бывать не приходилось.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optimized by SEO Ultimate