Вершы. А азірнуўся — жыць няма калі…

pisatelstvoВот же как Бог все устроил! – любой человек не похож на других. Благодаря этому, и жизнь наша такая яркая, интересная. Сколько чувств, эмоций, красок! 

То мы возносимся в небеса и перестаем замечать  других людей – то приземляемся на «мягкое место» и скулим от боли, то представляем себя властителями тела и души своей «половинки» – то отчаянно жалеем о потерянной «драгоценности», то гоняемся за богатством и выгодами – то понимаем, что гнались не за тем. Иногда оглядываемся назад: жизнь пролетает, жить – «няма калі» (некогда).

Любим, страдаем, торгуем, унижаем, сплетничаем, хитрим…

Каждый «возводит» храм души своей как умеет.  Но иной раз таким «строителям» становится не до смеха: из-за поворота виден финиш, а возводимое строение  вот-вот рухнет. Зато раздолье лирику: внимательно оглядываясь вокруг, он находит все новые темы и образы для своих произведений.      

——————————————

Вось жа як Бог усё ўладкаваў! – кожны чалавек не падобны да іншых. Дзякуючы гэтаму, і жыццё наша такое яркае, цікавае. Колькі пачуццяў, эмоцый, фарбаў! 

То мы ўзносімся ў нябесы і перастаём заўважаць іншых – то прызямляемся на «мяккае месца» і скуголім ад болю, то ўяўляем сябе ўладарамі цела і душы сваёй “палавінкі” – то роспачна шкадуем аб згубленай “каштоўнасці”, то ганяемся за багаццем і выгодамі – то разумеем, што гналіся не за тым. Іншы раз аглядваемся назад: жыццё пралятае, жыць – «няма калі».

Кахаем, пакутуем,  гандлюем, прыніжаем, пляткарым, хітруем…

Кожны «узводзіць» свой храм душы сваёй як умее. Але іншы раз такім «будаўнікам» становіцца не да смеху: з-за паварота відаць фініш, а ўзводзімае “збудаванне” вось-вось рухне.Затое раздолле лірыку: уважліва азіраючыся наўкола, ён знаходзіць усё новыя тэмы і вобразы для сваіх твораў.

Святлана ЛОКТЫШ

РАЎНІВЕЦ

Спачатку любы быў, спачатку быў каханы,
І днём, і ноччу думала аб ім.
І вось шляхі, нарэшце, скрыжаваны:
Лёг белы вэлюм, нібы белы дым.

 Вяселле адспявала, адгуляла –
І нечакана правяло мяжу:
Пакуль прывабнасць жонкі не прапала –
Хоць выпішы з усходу паранжу!

 Няхай няма для рэўнасці прычыны,
Не спіцца ноччу і не есца днём.
Жыццё зрабілася гарчэй палыну,
Спаліла рэўнасць ўсё, нібы агнём.

 Быў некалі і любы, і каханы,
Ды раптам жонка позірк адвяла
І ў суд – вось не чакаў такое драмы! –
Каб развялі, паперу падала.

 Не піў гарэлкі, не курыў, не біўся,
Таксама ж, праўда, й кветкі не дарыў,
Затое словы добрыя “мая”, “нікому болей…” –
Дык нават вельмі часта гаварыў.

 Як дабівацца жончынай паблажкі?
Раўніўцу нуднаму не зразумець.
Здавалася б, чаго прасцей? – аднак жа цяжка
Насустрач крок зрабіць і… рэўнасць адалець.

 ХХХ

Зноў адчуваю няёмкасць і страх:
Як размаўляць з тым, хто чуць не умее?
Літасць спрабую знайсці у вачах,
Ды ад бяссілля язык мой нямее.

Цяжарам моўным сагнутая спіна,
Рукі бязвольна павіслі, як плеці.
А ў субяседніцы – пырскамі сліна,
“Праўду” гаворыць, адзіную ў свеце.

 Словы, як вострыя стрэлы, ляцяць.
Дзе ад людской бестактоўнасці дзецца,
Як навучыцца усё прапускаць
Міма вачэй,
Міма вушэй,
Міма збалелага сэрца?!.           

 СЭРВІС

У электрычцы – ўсе паслугі:
Жадаеш каву ці пламбір?
Жанчына пыхкае з натугі
Ды цягне торбу, бы пухір.

– Навінкі прэсы! – чую. – Варта
Набыць: амаль за так прадам!..
І цешаць сэрца музыканты —
“Жыўцом” пяюць, без фанаграм.

 Вунь інвалід – сляпы “спрадвеку”,
У акулярах чорных дзед:
А грошай хопіць на бутэльку –
Ён зноўку бачыць белы свет!

– Адразу ў пекла або ў рай –
Сам, чалавеча, выбірай! –
І цётка падстаўляе скрынку –
Купюры кідаць паспявай.

Не трэба рай прывідны той!
Я б заплаціла… за спакой.

 ХХХ

Не зразумець ніколі плеткароў.
І што за радасць – костачкі жыцця
чужога,
сувязей  і слоў
“перамываць”  да  самазабыцця.

Ёсць два іх тыпы, я так разумею:
адзін – спавіты зайздрасцю і злосцю,
другі – “святы” з парэпаным сумленнем,
які  грашыў адчайна ў маладосці.

Варушаць бруд і боль  другіх людзей,
калі маліцца-каяцца пара.
Пераступаю і іду шпарчэй —
да разумення, 
праўды і дабра.

 ВІРУС

Нябачны вірус ахапіў людзей,
Сярод якіх я мушу мітусіцца:
Яшчэ і ў думках не было падзей –
А ўжо паспелі ў языках адбіцца.

Хто за спіной за дзеямі цікуе,
Хто ў вочы папікне, свае схаваўшы,
І сочаць пільна, як я рэагую,
Як разрываю павуцінне фальшу.

Маралі нормы прамінуўшы звыкла,
Хлусня і плёткі з хуткасцю імчацца.
Які ўжо раз глытаю крыўдна выклік –
І мушу жыць у згодзе, усміхацца.

Ах, людзі, людзі – Божыя стварэнні:
Ці часта ўспамінаеце пра гэта?
Ці вас не мучыць – хоць калі! – сумленне,
Спагада не міргае промнем светлым?

Судзіць другіх – што босаму па церням:
Не вам адным належыць правіць балем.
Судзіць другіх – сябе судзіць не ў тэрмін,
Бо нехта некалі
для вас не знойдзе жалю.

 НЯМА КАЛІ

“Няма калі, – махнеш сябрам рукой, –
Па справах трэба неадкладна мчацца”.
Няма калі пабыць з самім сабой,
Не тое, што з сябрамі павітацца.

 “Няма калі,” – матулі адказаў
На просьбу ціхую: “Пара, сынок, жаніцца”.
Яшчэ ж машыну, дачу не прыдбаў,
Катэдж трохпавярховы – толькі сніцца.

 “Няма калі, – на тую паглядзеў,
Што марыць пра каханне спрабавала.
Жыццё пабачыць сам я не паспеў.
Мне клопатаў пра іншых не хапала!..”

 У пошуках багацця і выгод
Гады найлепшыя яго прайшлі.
Ўсё рыхтаваўся жыць, чакаў прыгод,
А азірнуўся – жыць няма калі.

Ещё стихи на белорусском языке можно почитать ЗДЕСЬ.

Светлана Локтыш

Преподаватель. Журналист. Тренер. Консультант.

Один комментарий к “Вершы. А азірнуўся — жыць няма калі…

  1. Спасибо за Ваши стихи. Трогают за душу, хотя и «юные», как была в то время их автор.
    А жизнь, действительно, пролетает быстро…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *